Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Паэты

Расціслаў Мацвеевіч Бензярук нарадзіўся 27 лютага 1944 г. у в. Стрыганецкія Бусні Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і. Бацька загінуў на фронце пры вызваленні Польшчы, маці давялося самой гадаваць сыноў – Паўла і Расціслава.

 

Аляксей Іванавіч Ганчук нарадзіўся 17 студзеня 1954 г. у в. Навасёлкі Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Тэвельскую пачатковую школу, затым працягнуў вучобу ў Стрыгаўскай сярэдняй школе, якая знаходзілася ў сямі кіламетрах ад дома.

Галіна Іванаўна Ліс нарадзілася 14 студзеня 1964 г. у пасёлку Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1981 г. скончыла Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум, потым – Гомельскі кааператыўны інстытут.

Аляксандр Піліпавіч Ягадніцкі нарадзіўся 28 студзеня 1939 г. на Беласточчыне ў беларускай сялянскай сям’і. Дзяцінства Алеся прыпала на цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення краіны. Бацькі з маленства прывілі яму любоў да мілагучнай роднай мовы і адметных народных напеваў. Бацька добра спяваў, граў на гармоніку. Маці ведала мноства песень на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.

Валерый Фёдаравіч Грышкавец нарадзіўся 23 снежня 1953 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці. З дзевятага класа пайшоў працаваць на завод, вучыўся ў вячэрняй школе. Служыў у Савецкай арміі (Семіпалацінская вобласць; 1973–1975). Працаваў на розных пасадах: слесарам, электрыкам, матросам на рачным флоце, вінаградарам у Крыму, геолагаразведчыкам у Іркуцкай вобласці, рабочым на будоўлях у Бураціі і Літве.

Любоў Мікалаеўна Красеўская нарадзiлася 26 верасня 1953 г. у сяле Маісееўка Краснатуранскага раёна Краснаярскага краю. Бацькi яе нарадзiлiся ў Сiбiры, але дзяды паходзiлi з Беларусi. Дзяцінства Любовi Красеўскай прайшло ў Хакасіі, у таёжным пасёлку Туім Шырынскага раёна.

Мікалай Фёдаравіч Зайцаў нарадзіўся 10 снежня 1938 г. у в. Аляксандрава Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Дзіцячыя гады прайшлі ў в. Волька Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька быў франтавіком. У 1955 г. Мікалай скончыў Востраўскую сярэднюю школу Ляхавіцкага раёна.

 

Наталля Пятроўна Кандрашук нарадзілася 3 кастрычніка 1973 г. у в. Камянюкі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Пётр Рыгоравіч, – па адукацыі інжынер лясной гаспадаркі, усё жыццё прысвяціў Нацыянальнаму парку «Белавежская пушча». Маці, Ганна Мікалаеўна, – па адукацыі педагог, спачатку працавала настаўніцай матэматыкі ў школе, потым – экскурсаводам у музеі прыроды Белавежскай пушчы, загадчыцай Камянюкскай сельскай бібліятэкі.

Любоў Паўлаўна Аляксандрава (Мікіцюк) нарадзілася 1чэрвеня 1953 г. у в. Андронава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзед, Цiмафей Філіпавіч Сахарчук, у час нямецка-фашысцкай акупацыі дапамагаў партызанам, бабуля, Ганна Сямёнаўна, загiнула ў 1942 г. Бацька Любы, Павел Мікалаевіч Мікіцюк, на фронце быў з 1944 г., вярнуўся інвалідам, узнагароджаны медалямі «За взятие Берлина», «За победу в Великой Отечественной войне». Маці, Лізавета Цімафееўна, была сувязной партызанскага атрада імя Чапаева.

Тамара Пятроўна Лазнюха (Вайтовіч) нарадзілася 1 лістапада 1948 г. у в. Дамашыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу і Мінскі тэхналагічны тэхнікум (1972).

З 1966 г. Тамара Лазнюха жыве ў Пінску. Некаторы час працавала на Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў. У 1980 г. цяжка захварэла, у выніку чаго стала інвалідам І групы (фізічная нерухомасць). Дачцы было толькі 12, а сыну – 7, яны прынялі на сябе догляд за маці.

Старонка 5 з 22